Descripcion
Краткая историческая справка:: Царква ў імя свяціцеля Ціхана, патрыярха Маскоўскага пабудавана з цэглы. Пяцікупальны храм са званіцай вырашаны ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Асноўная архітэктурная тэма – заканамернае вырашэнне фасадаў, прарэзаных вузкімі вертыкальна цягнутымі арачнымі аконнымі праёмамі. Будынак вызначаецца зграбнасцю архітэктурных форм, маляўнічым шматкупальным сілуэтам, вертыкальнай імклівасцю. Кулагін А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. давед./А.М.Кулагін. Маст.З.Э.Герасімовіч, У.П.Свентахоўскі. – Мн.: БелЭн, 2007.У горадзе Ганцавічы праваслаўнага храма ніколі не было. У дарэвалюцыйныя, ваенныя і пасляваенныя гады свяшчэннік з вёскі Вялікія Круговічы прыязджаў у горад і здзяйсняў богаслужэнні ў доме набожнай сям’і Чыркоў. Гісторыя прыхода і новага храма пачынаецца з 1991 года, калі веруючыя людзі г. Ганцавічы вырашылі пабудаваць у горадзе царкву. Намаганнямі Курылік Веры Паўлаўны, жыхаркі г. Ганцавічы і іншых веруючых 14 снежня 1991 года быў сазваны прыхадскі сход. На сходзе прысутнічаў Благачынны Лунінецкай акругі протаіерэй Мікалай Шульган. Старшынёй сходу была выбрана Курылік Вера Паўлаўна, сакратаром – Галеновіч Марыя Сямёнаўна. Удзельнікі сходу прынялі рашэнне ўтварыць у г. Ганцавічы праваслаўную рэлігійную абшчыну і выбралі царкоўны савет. Рашэннем Брэсцкага аблвыканкама ад 25 мая 1992 года рэлігійная абшчына “Прыход храма Свяціцеля Ціхана, Парыярха Маскоўскага і ўсея Русі Пінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы” г. Ганцавічы была зарэгістравана. З моманту ўтварэння абшчыны веруючыя пачалі збіраць сродкі для будаўніцтва новага храма. Мясцовым архітэктарам Лемяшэўскім Міхаілам Іосіфавічам быў падрыхтаваны праект культавага будынка. Месца, прызначанае для ўзвядзення Свята-Ціханаўскай царквы, было асвечана Лунінецкім благачынным протаіерэем Мікалаем Шульганам, пасля чаго будаўнічай арганізацыяй ПМК-14, па заказу царкоўнай абшчыны, пачалася закладка фундаменту новага храма. Але сродкаў, сабраных царкоўнай абшчынай, для завяршэння закладкі фундаменту храма было недастаткова, таму будаўніцтва было прыпынена. У 1993 годзе па рашэнню Ганцавіцкага райвыканкама праваслаўнай абшчыне для правядзення богаслужэнняў было выдзелена месца ў былым будынку раённага аддзела адукацыі. Па ўказу Высокапрэасвяшчэннейшага Сцяфана, Архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага ад 20 кастрычніка 1994 года ў г. Ганцавічы быў назначаны настаяцелем Свята-Ціханаўскай царквы свяшчэннік Пётр Піліпчук. Першае богаслужэнне на новым прыходзе ён здзейсніў 27 верасня 1994 года на Уздвіжанне Крыжа Гасподняга. З гэтага часу прадоўжылася будаўніцтва новага храма ў г. Ганцавічы. Па аб’ектыўных прычынах быў зменены праект храма, які выканаў у візантыйскім стылі заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь Макарэвіч Леанід Васільевіч. Амаль 10 гадоў вялося будаўніцтва храма. Першае богаслужэнне па благаславенню Высокапрэасвяшчэннейшага Архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана пасля Хрэснага ходу са старога будынка царквы было здзейснена на Святую Пасху ў 2002 годзе. Значную дапамогу прыходу ў гэты складаны час аказаў раённы выканаўчы камітэт і асабіста яго старшыня У.М. Столяр. 13 лютага 2005 года адбылося асвячэнне храма Свяціцеля Ціхана, Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі. Урачысты абрад правёў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, які тады ўпершыню пабываў на ганцавіцкай зямлі, у саслужэнні з Архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім Сцяфанам. Сотні ганцаўчан, многія госці сталі сведкамі той святочнай урачыстасці, успаміны аб якой саграваюць іх сэрцы па сённяшні дзень. Роўна праз пяць гадоў з нагоды юбілею ў Свята-Ціханаўскай царкве таксама прайшло святочнае богаслужэнне, якое правёў Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан. Сёння Свята-Ціханаўскі храм у сваім архітэктурным выкананні з’яўляецца сапраўдным ўпрыгожваннем горада, выконвае вялікую духоўную, маральную, патрыятычную місію. Значная роля ў гэтай рабоце належыць настаяцелю храма протаіерэю Пятру Піліпчуку. Свята-Ціханаўская царква – гэта гонар усіх жыхароў раёна, сюды заўсёды прыходзяць людзі, яго прыгажосцю захапляюцца нашы госці. Кожны можа прыйсці ў храм са сваёй радасцю і са сваім болем, знайсці тут падтрымку і душэўны спакой.
Temple relics
Temple relics
Икона Свт. Тихона с мощами
Information
- Eparchy
- Белорусская Православная Церковь, Пинская епархия
- Object type
- Church
- Dirección
- ул. Октябрьская 68, Ганцевичи, Брестская область, Беларусь
- Ciudad
- Ганцевичи
- Region
- Брестская область
- País
- Беларусь
- Accessibility
- No data
- Accessibility note
- No data
- Ramp/lift photo
- No data
- Temple email
-
No data
- Rector
- Протоирей Петр Пилипчук
- Liturgical language
- Church Slavonic
- Última Actualización
- 23/05/2026 10:49
Commentarios 0