ДЗЯКУЕМ БОГУ

ДЗЯКУЕМ БОГУ Ўсё вакол утульна i прыгожа, Ў небе безлiч зорак i планет, Дзякуем, Усемагутны Божа, Што стварыў такi цудоўны свет. Бог Вялiкi i Магутны можа Задаволiць кожную з патрэб, Дзякуем Табе, наш Любы Божа, Ўдосталь нам даеш надзённы хлеб. Болей як нiхто не дапаможа, Калі вельмi цяжкi час прыйшоў, Ты заўсёды, Мiласэрны Божа, Дорыш нам бацькоўскую любоў. Разам з намi кожнае iмгненне, Ў час шчаслiвы i ў пару трывог, Мы схiляем прад Табой каленi, Добры i ласкавы сябра Бог. Нас вядзе жыццёвая дарога, Лiчыць нам пражытыя гады, З чыстым сэрцам Праведнага Бога Будзем славiць за любоў заўжды.